Кітайскі аўтаканцэрн "Ліфань" выдзеліць сродкі на стварэнне завода ў Ліпецкай вобласці
  2014-10-14 15:17:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія "Ліфань" плануе выдзеліць да 300 млн. долараў на стварэнне ўласнага завода ў Ліпецкай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным вэб-сайце аўтаканцэрна.

Аўтамабілі канцэрна прадаюцца ў 132 аўтасалонах Расіі. За мінулыя сем гадоў Расія стала адным з найбуйнейшых замежных спажыўцоў кампаніі.

Кампаніі "Ліфань", "Чанчэн", "Чэры", "Джылі" і іншыя кітайскія аўтамабілебудаўнікі рыхтуюцца да стварэння ўласных заводаў на тэрыторыі Расіі. У жніўні бягучага года ў тэхнапарку "Вузлавая" Тульскай вобласці адбылася цырымонія закладкі падмурка завода кітайскай кампаніі "Чанчэн". Праектная магутнасць вытворчасці новага прадпрыемства складзе 150 тыс. аўтамабіляў за год. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040