21-я сустрэча міністраў фінансаў АЦЭС пройдзе ў Пекіне
  2014-10-21 10:51:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21-я сустрэча міністраў фінансаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва / АЦЭС / пройдзе 22 кастрычніка ў дзяржаўнай рэзідэнцыі Дзяаюйтаа ў Пекіне, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў КНР.

Згодна з паведамленнем, на сустрэчы збяруцца міністры фінансаў 21 эканамічнага суб'екта АЦЭС, кіраўнікі міжнародных арганізацый і высокапастаўленыя прадстаўнікі прыватных устаноў. Удзельнікі абмяркуюць пытанні, звязаныя з рэгіянальным макраэканамічным становішчам, інвестыцыямі ў інфраструктуру, рэфармаваннем фінансава-падатковай палітыкі для прасоўвання ўрэгулявання эканамічнай структуры і фінансавай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі.

Па выніках сустрэчы будзе падпісана сумесная дэкларацыя і адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040