Кітай імкнецца да эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва ў АЦР – Лі Кэцян
  2014-10-22 10:47:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай імкнецца да эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне і гатовы працаваць разам з членамі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва для стымулявання імклівага, устойлівага і збалансаванага росту сусветнай і рэгіянальнай эканомікі. Такое меркаванне выказаў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас гутаркі з удзельнікамі 21-й сустрэчы міністраў фінансаў АЦЭС ў Пекіне.

Паводле яго слоў, у першых трох кварталах бягучага года з'явіліся пазітыўныя змены ў кітайскай эканоміцы. Ён растлумачыў, што ў эканоміцы Кітая назіралася далейшае паляпшэнне структуры і паскоранае фарміраванне новых крыніц эканамічнага росту. У той жа час, падкрэсліў кіраўнік кітайскага ўрада, знешнія фактары застаюцца складанымі, Кітай адчувае вялікі ціск і цяжкасці ў развіцці эканомікі. Але краіна мае поўную ўпэўненасць у эканоміцы, адзначыў ён.

Лі Кэцян спадзяецца, што сустрэча міністраў фінансаў АЦЭС будзе садзейнічаць пошуку шляхоў трансфармацыі спосабаў развіцця эканомікі АЦР, актывізацыі практычнага супрацоўніцтва рэгіянальных эканомік.

Міністр фінансаў Аўстраліі Джон Хокі даў высокую ацэнку дасягненням сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая. Паводле яго слоў, усе эканамічныя суб'екты АЦЭС маюць намер аб'яднаць намаганні з Кітаем для забеспячэння паспяховага правядзення саміту АЦЭС.

21-я сустрэча міністраў фінансаў АЦЭС пройдзе 22 кастрычніка ў Пекіне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040