У Кітаі хутка будзе запушчаны лятаючы апарат, які павінен наблізіцца да Месяца і вярнуцца на Зямлю
  2014-10-23 11:13:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд з 24 па 26 кастрычніка бягучага года з касмадрома Січан будзе запушчаны першы вопытны лятаючы апарат, прызначаны для выканання эксперыментальнага палёту на Месяц і зваротнага палёту на Зямлю ў рамках ажыццяўлення кітайскай праграмы даследавання Месяца. Пра гэта паведаміў сёння прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці Кітая.

У снежні мінулага года ў Кітаі было паспяхова выканана апусканне касмічнага апарата "Чан'э-3" на Месяц; з тых часоў краіна перайшла на рэалізацыю трэцяга этапу праграмы даследавання Месяца, а гэта значыць, прыступіла да падрыхтоўкі запуску ў 2017 годзе новага беспілотнага апарата "Чан'э-5", які закліканы апусціцца на Месяц і вярнуцца на Зямлю. У мэтах забеспячэння паспяховага выканання запуску апарата "Чан'э-5" вырашана запусціць доследны лятаючы апарат, які павінен спачатку наблізіцца да Месяца, затым вярнуцца ў атмасферу і прызямліцца ў цэнтральнай частцы аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, далей паведаміў прадстаўнік. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040