Кітайскі рынак сельскагаспадарчага страхавання ўпершыню абагнаў японскі і, саступаючы толькі ЗША, стаў другім у свеце. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Кітайскага камітэта па кантролі за страхавымі аперацыямі Чэнь Вэньхуэй ў горадзе Сінін (Паўночна-Заходні Кітай).
Зараз сістэмай сельскагаспадарчага страхавання ахоплена каля 200 млн. сялянскіх падвор'яў, якія працуюць у галіне земляробства, лясной гаспадаркі, жывёлагадоўлі, падсобных промыслаў і рыбнай гаспадаркі. - Р -