Кітайскі эксперыментальны месячны апарат завяршыў аблёт Месяца і прыступіў да вяртання на Зямлю. Пра гэта стала вядома ў Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці КНР. Чакаецца, што апарат, палёт якога з'яўляецца адной са стадый трэцяга этапа праграмы КНР па даследаванні Месяца, вернецца на Зямлю 1 лістапада.
Па стане на 20 гадзін 28 кастрычніка, час касмічнага палёту аппрата склаў 114 гадзін, адлегласць ад Зямлі – каля 360 тыс. км, стан апарата – выдатны, абсталяванне працуе ў штатным рэжыме. - Р -