Беларусь і Расія маюць намер сумесна рыхтаваць кадры для Узброеных Сіл Саюзнай дзяржавы
  2014-10-31 10:51:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь і Расія маюць намер сумесна рыхтаваць кадры для Узброеных Сіл Саюзнай дзяржавы. У Мінску ў чацвер прайшло пасяджэнне цэнтральных саветаў Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту / ДТСААФ / дзвюх краін.

Кіраўнікі арганізацый абмеркавалі праграму супрацоўніцтва на будучы год - гэта і спартыўны каляндар, і падрыхтоўка спецыялістаў для арміі. Асноўны напрамак - авіяцыя. Беларускі аэраклуб ДТСААФ ужо даўно стаў базай для лётных і інжынерна-тэхнічных складаў узброеных сілаў.

Курсанты ваенных навучальных устаноў знаёмяцца з устройствам тэхнікі і атрымліваюць тут першы вопыт кіравання паветраным суднам. Клуб рэгулярна абнаўляе авіяпарк - да 2018-га года папоўніцца новымі ўзорамі навучальных самалётаў і верталётаў, баявыя аналагі якіх сёння стаяць на ўзбраенні у Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, кіраўнікі ДТСААФ дамовіліся аб арганізацыі і правядзенні міжнароднага аўтапрабегу і песеннага фестывалю, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040