Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі святкуюць у Беларусі
  2014-11-08 11:34:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - дзяржаўнае свята. З былым савецкім размахам і шматтысячнымі дэманстрацыямі гэты дзень у Беларусі ўжо даўно не адзначаюць, але мітынгі прыхільнікаў ідэй Кастрычніка прайшлі ў многіх гарадах, у тым ліку і ў сталіцы. Тут прадстаўнікі камуністычных рухаў з чырвонымі стужачкамі і транспарантамі ўсклалі кветкі да помніка Леніна на плошчы Незалежнасці.

"Тыя заваёвы, якія сёння ёсць: права на працу, 8-гадзінны працоўны дзень, права на пенсійнае забеспячэнне ў старасці, медыцынскае абслугоўванне адукацыю - яны для нас здаюцца чымсьці звычайным, натуральным, але ж гэта, сапраўды, -- заваёвы Кастрычніка, таму што да гэтага такія лозунгі былі толькі лозунгамі ", - заявіў Ігар Карпенка, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

У 21-м стагоддзі людзі па-рознаму ацэньваюць рэвалюцыйныя падзеі 1917 года. Але ў тым, што Чырвоны Кастрычнік змяніў ход сусветнай гісторыі, мабыць, ніхто не сумняваецца. Пад рознымі назвамі гэтае свята адзначаюць у некаторых іншых краінах былога СССР. А вось традыцыя святкаваць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні захавалася толькі ў Беларусі і Кыргызстане. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040