На Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў бліжэйшыя тры дні будзе прадстаўлена больш за 3000 кінастужак.
Як заявіла намеснік кіраўніка Арганізацыйнага камітэта фестывалю Бай Цзе, сёлета на мерапрыемстве прадстаўлены 3054 дакументальныя фільмы з 85 краін і рэгіёнаў свету. Гуанчжоўскі фестываль ужо стаў самай якаснай і найбольш спецыялізаванай міжнароднай платформай дакументальнага кінематографа.
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Гуанчжоу – унікальнае тэматычнае мерапрыемства дзяржаўнага і міжнароднага ўзроўню. Ён будзе доўжыцца да 14 лістапада. - Р -