Пекін, Цяньцзінь і правінцыя Хэбэй стымулююць развіццё "зялёнага транспарту" з мэтай паменшыць забруджванне атмасферы
  2014-11-24 10:54:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ад гарадскіх аўтобусаў у Ланфане, маленькім горадзе паўночна-кітайскай правінцыі Хэбэй, якія, рухаючыся, пакідаюць за сабой чорныя клубы дыму, ужо не засталося і следу. Іх замянілі аўтобусы, якія працуюць на сціснутым прыродным газе або на звадкаваным газе. Такія аўтобусы сталі сімвалам транспарту экалагічнага тыпу. 300 падобных аўтобусаў штогод скарачаюць выкіды шкодных рэчываў на больш за 3000 тон.

Ланфан, які прымыкае да гарадоў цэнтральнага падпарадкавання - Пекіна і Цяньцзіня, сёлета часта пакутаваў ад забруджвання атмасферы, галоўнай прычынай якога з'яўляюцца выхлапныя газы. Для вырашэння гэтай праблемы горад ўвёў 300 экалагічных аўтобусаў, тым самым ператварыўшы Ланфан у першы хэбэйский горад з цалкам "зялёным транспартам".

Згодна з урадавым праектам, за гэты і наступны год у Кітаі будуць уведзены ў эксплуатацыю 20222 транспартных сродкаў на новай энергіі, 5715 з якіх у 10 гарадах правінцыі Хэбэй.

Да гэтага часу колькасць транспартных сродкаў такога тыпу ў "трыкутніку" Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй складзе ў грамадскім транспарце не ніжэй за 16 працэнтаў, а ў таксі - не ніжэй за 5 працэнтаў. Гэта новаўвядзенне скароціць спажыванне паліва на 130 тыс. тон, а выкіды двухвокісу вугляроду на 180 тыс. тон.

У гэты ж час, у гэтым раёне колькасць зарадных станцый дасягне 112, а агульная колькасць зарадных кропак для транспарту -- 19567. Плануецца таксама зрабіць магчымым зарадку "зялёнага транспарту" на станцыях грамадскага транспарту. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040