Праблема з нашэсцем шкоднасных замежных відаў раслін, якая апошнія гады наносіць сур'ёзны ўрон экасістэме і эканамічнаму развіццю Кітая, выклікала сур'ёзную заклапочанасць у батанікаў.
Спецыялісты з васьмі навукова-даследчых устаноў, уключаючы Шанхайскі батанічны сад "Чэньшань" Акадэміі навук Кітая, Шэньянскі ўніверсітэт, Пекінскі педагагічны універсітэт і інш., патрацілі тры гады на вывучэнне праблемы. Яны ўдакладнілі, што на тэрыторыі ўсёй краіны налічваецца 515 відаў чужародных шкоднасных раслін, якія адносяцца да 285 радоў і 72 сямействаў.
У прыватнасці ў краіне выяўлена 50 відаў раслін, якія ўключаны спецыялістамі Міжнароднага саюза аховы прыроды ў спіс ста самых небяспечных інвазіўных відаў. Па ступені небяспекі 515 відаў чужародных раслін у Кітаі класіфіцыраваны па пяці групах. 34 віды лічацца самымі небяспечнымі.
Вынікі даследавання батанікаў апынуліся несуцяшальнымі: нашэсце інвазіўных раслін адбываецца на тэрыторыі ўсіх 34 правінцый, гарадоў цэнтральнага падпарадкавання і аўтаномных раёнаў. Па маштабе распаўсюджвання першае месца ў краіне займае правінцыя Юньнань, а Нінся-Хуэйский аўтаномны раён знаходзіцца на апошнім месцы.
Паўднёвая Амэрыка служыць галоўным першасным арэалам для гэтых відаў чужародных раслін у Кітаі, следам за ёй ідзе Паўночная Амерыка.
Дырэктар Шанхайскага батанічнага саду "Чэньшань", акадэмік АН Кітая Чэнь Сяаян паведаміў, што ўскладненне названай праблемы абумоўлена значнай тэрыторыяй краіны, гэта азначае, што большасць чужародных раслін знаходзіць прыдатны арэал для распаўсюджвання ў Кітаі. - Р -