МЗС КНР: Кітай прыкладае намаганні да дасягнення пазітыўных вынікаў на Лімскай канферэнцыі па змяненні клімату
  2014-12-02 17:06:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы з актыўнай і канструктыўнай пазіцыяй працаваць разам з іншымі бакамі, каб Лімская канферэнцыя па змяненні клімату ўвянчалася пазітыўнымі вынікамі. Пра гэта заявіла на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Паводле яе звестак, з 1 па 7 снежня ў Ліме праходзіць 20-я канферэнцыя бакоў "Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату", у якой прымае ўдзел дэлегацыя кітайскага ўрада. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў, МЗС, Міністэрства навукі і тэхнікі, Міністэрства фінансаў і Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, а таксама адміністрацыяў САР Сянган і Аамэнь. Дэлегацыю ўзначальвае намеснік загадчыка Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў Се Чжэньхуа.

"Кітай лічыць, што Лімская канферэнцыя -- важная сустрэча, прымеркаваная да парыжскай канферэнцыі будучага года, на якой чакаецца заключэнне новага пагаднення па глабальным клімаце, - падкрэсліла дыпламат. Кітай спадзяецца, што ўдзельнікі Лімскай канферэнцыі змогуць дасягнуць кансенсусу па важных пытаннях, якія тычацца праекта новага пагаднення ".

Акрамя таго, Кітай таксама заклікае бакі ўрэгуляваць пазіцыю па пытаннях узмацнення дзеянняў для барацьбы з кліматычнымі зменамі да 2020 года, асабліва развітыя краіны, якія павінны да 2020 года значна скараціць выкіды парніковага газу і рэалізаваць абяцанні прадастаўлення грашовай, тэхналагічнай і іншай дапамогі краінам, якія развіваюцца, сказала Хуа Чуньін. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040