60 беспілотных цягнікоў будуць абслугоўваць Пекінскі метрапалітэн.
Як паведамілі ў Чанчунскай вагонабудаўнічай кампаніі, першыя ў Кітаі цягнікі, абсталяваныя сістэмай аўтаматызаванага кіравання, будуць абслугоўваць сталічную лінію метро "Яньфан".
Праектная максімальная хуткасць цягнікоў дасягне 80 км/г. Максімальная пасажырская ўмяшчальнасць – 1262 чалавекі. Першы беспілотны цягнік будзе здадзены ў эксплуатацыю ў маі будучага года. - Р -