Віцэ-прэзідэнт Ірака заклікаў арабскія краіны да сумеснай барацьбы з тэрарызмам
  2014-12-03 16:54:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэзідэнт Ірака Нуры аль-Малікі ў аўторак у сталіцы Лівана Бейруце заклікаў арабскія краіны да ўзгаднення пазіцый і аб'яднання намаганняў у сумеснай барацьбе з тэрарызмам.

Н. аль-Малікі ў другой палове дня правёў сустрэчу са спікерам парламента Лівана Набіхам Бэры і па яе выніках паведаміў СМІ, што яны абмеркавалі галоўным чынам сітуацыі ў Іраку, Сірыі і Ліване, асабліва пагрозу гэтым краінам і рэгіёну ў цэлым з боку тэрарызму. Ён адзначыў, што бакі прытрымліваюцца адзінага погляду па пытанні барацьбы з тэрарызмам і выступаюць за прыкладанне намаганняў па ліквідацыі пагрозы тэрарызму рэгіёну.

Ён падкрэсліў, што арабскія краіны павінны займаць адзіную пазіцыю адносна барацьбы з тэрарызмам і сумесна процідзейнічаць пагрозе з боку групоўкі "Ісламская дзяржава" і іншых тэрарыстычных арганізацый. Ён таксама заклікаў усе краіны свету да сумесных антытэрарыстычных дзеянняў.

Н. аль-Малікі 29 лістапада ўвечары прыбыў у Бейрут. Ён таксама сустрэўся з ліванскімі чыноўнікамі і генеральным сакратаром руху "Хезбалах" шэйхам Хасанам Насрулой. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040