Два транспартныя самалёты НВАК даставілі ў Мале 40 тон мінеральнай вады
  2014-12-08 16:10:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два транспартныя самалёты Іл-76 НВАК сёння раніцай даставілі ў Мальдыўскую сталіцу Мале 40 тон мінеральнай вады для аказання мясцовым жыхарам дапамогі ў пераадоленні дэфіцыту пітной вады.

У сувязі з тым што ў Мальдыўскай кампаніі па водазабеспячэнні ў выніку пажару ўзніклі непаладкі, увесь горад Мале апынуўся без пітной вады. Па просьбе ўрада Мальдыўскай рэспублікі кітайскі ўрад прадаставіў яму фінансавую дапамогу і накіраваў самалёты для транспарціроўкі пітной вады ў гэтую краіну. Раней грамадзянскія самалёты Кітая ўжо даставілі ў Мале бутыліраваную ваду.

Акрамя гэтага, выратавальны карабель "Чансін" ВМС НВАК, які выконваў ў Індыйскім моры задачы па ахове кітайскіх судоў, неадкладна ўзяў курс на Мале. Карабель "Чансін", аснашчаны апрасняльнымі ўстаноўкамі, сёння пачынае выконваць задачу па забеспячэнні мясцовых жыхароў вадой.

Паводле звестак Міністэрства абароны Мальдываў, для ліквідацыі непаладак у кампаніі па водазабеспячэнні патрабуецца адзін тыдзень. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040