Сірыя асудзіла Ізраіль за авіяўдары па аб'ектах на сірыйскай тэрыторыі
  2014-12-08 16:12:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Сірыі ў нядзелю накіраваў Генеральнаму сакратару і Савету бяспекі ААН пасланне, у якім асудзіла Ізраіль за авіяўдары па аб'ектах на сірыйскай тэрыторыі.

Па паведамленні афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Сірыі, МЗС краіны назвала ізраільскія авіяўдары "агіднымі", якія з'яўляюцца "адкрытым парушэннем суверэнітэту Сірыі". Сірыйскі ўрад запатрабаваў ад сіл ААН увесці санкцыі супраць Ізраіля і ў адпаведнасці са Статутам ААН распачаць усе неабходныя меры для прадухілення падобных актаў Ізраіля.

У пасланні МЗС Сірыі паведамляецца, што ізраільскія знішчальнікі ў той дзень бамбардзіравалі склад, які знаходзіцца побач з аэрапортам Дамаска, і гарадок Дымас у мухафазе Рыф Дамаск. Некаторыя будынкі атрымалі пашкоджанні, чалавечых ахвяр няма.

Сірыя асудзіла Ізраіль за аказанне дапамогі баевікам на сірыйскіх тэрыторыях, якія ваявалі з урадавымі войскамі, і паказала, што рашучасць сірыйскага ўрада ў барацьбе з баевікамі не пахіснецца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040