Кітайскія навукоўцы хочуць адкрыць забаўляльныя паркі на касмічную тэматыку
  2014-12-18 15:35:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі плануюць адкрыць "касмічныя дыснейлэнды". Ініцыятыва належыць авіякасмічным ведамствам краіны, зараз навукоўцы шукаюць партнёраў па рэалізацыі праекта. Ідэяй забаўляльных паркаў на касмічную тэматыку ўжо зацікавіліся турыстычныя кампаніі паўднёвакітайскіх правінцый Юньнань, Гуандун, Фуцзянь, Чжэцзян.

"Касмічныя" паркі будуць адрознівацца тым, што ў распрацоўцы іх навукова-тэхнічных аб'ектаў будуць задзейнічаны спецыялісты, чыя праца непасрэдна звязана з космасам. Пры стварэнні парку будуць выкарыстоўвацца найноўшыя навуковыя адкрыцці, распавёў намеснік начальніка Кітайскага даследчага інстытута касмічных тэхналогій Лі Чжунбаа.

У "касмічных" парках наведвальнікі змогуць адчуць, як праходзяць трэніроўкі касманаўта, чым харчуюцца ў космасе і многае іншае. Для гэтага ў парку будуць працаваць касмічныя тэатры, 4D-адсек касмічнага карабля, пляцоўкі для ўдзелу ў віртуальным даследаванні Месяца, тэматычныя кафэ.

За ўсю гісторыю касмічных даследаванняў толькі дзесяць кітайцаў пабывалі ў Космасе. Лі Чжунбаа спадзяецца, што тэматычныя паркі будуць выконваць не толькі забаўляльную функцыю, але абудзяць у кітайцаў непадробную цікавасць да космасу і яго навуковых даследаванняў.

На форуме па ўкараненні новых касмічных тэхналогій у сферу вытворчасці ў горадзе Нінбо вучоны таксама распавёў, што ў Кітайскага даследчага інстытута касмічных тэхналогій ёсць і іншыя праекты па папулярызацыі ведаў аб Космасе. Гэта выставы, анімацыі на авіякасмічнаую тэматыку і інш. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040