МЗС КНР выказала ўпэўненасць у здольнасці Расіі пераадолець бягучыя складанасці
  2014-12-19 13:43:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што "мы ўпэўнены ў здольнасці Расіі пераадолець бягучыя часовыя цяжкасці". Як падкрэсліў Цінь Ган, кітайскі бок звяртае ўвагу на ваганні курсу рубля і розныя меры, якія ўрад КНР прымае для стабілізацыі рынку валюты.

Адзін з карэспандэнтаў удакладніў, ці адбудуцца змены ў пагадненні аб валютным свопе паміж Расіяй і КНР, ці мае намер кітайскі бок прадпрымаць пэўныя карэкціроўкі?

Паводле слоў Цінь Гана, у кожным пагадненні аб валютным свопе закранаецца пытанне пра ваганні курсаў валют. Адпаведны дакумент паміж Кітаем і Расіяй падпісаны зыходзячы з прынцыпаў міжнароднай практыкі, і на дадзены момант гэта пагадненне не мянялася. Што тычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж КНР і Расіяй, афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая адзначыў, што, нягледзячы на бягучыя ваганні міжнароднага валютнага рынку, па-ранейшаму захоўваецца высокая ступень узаемадапаўняльнасці эканомік Кітая і Расіі, у краін велізарны патэнцыял для супрацоўніцтва, захоўваецца выключна высокая актыўнасць. "Мы ўпэўнены ў перспектывах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Расіяй", – адзначыў Цінь Ган. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040