Чжан Імоу стаў галоўным рэжысёрам відэа-заяўкі Пекіна на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022
  2014-12-26 16:54:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чжан Імоу, вядомы кітайскі рэжысёр, які зняў заяўку Пекіна на правядзенне Алімпіяды 2008 года, 25 снежня афіцыйна выступіў у якасці галоўнага рэжысёра заяўкі кітайскай сталіцы на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года.

У другой палове дня чацвярга Чжан Імоу прыняў удзел у онлайн прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам па падачы Пекінам заяўкі на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года. Падчас інтэрв'ю ён запрасіў аматараў снежных і лядовых відаў спорту прыняць удзел у конкурсе сэлфі, з якіх ён асабіста адбярэ найбольш яркія фатаграфіі, што будуць уключаны ў заяўку.

На пытанне пра яе змест рэжысёр адказаў, што ўжо рэжысіраваў падобнае відэа і таму вельмі добра знаёмы з патрабаваннямі Міжнароднага алімпійскага камітэта / МАК /. 4-хвілінная заяўка, як чакаецца, будзе прадстаўлена на 128-й сесіі МАК, якая адбудзецца 31 ліпеня 2015. У гэты дзень члены МАК галасаваннем абяруць горад, які правядзе зімовую Алімпіяду-2022.

Як распавёў Чжан Імоу, у заяўцы пры дапамозе мастацкіх прыёмаў будзе выказаны энтузіязм жыхароў Пекіна і Чжанцзякоу / правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай / у правядзенні Алімпіяды 2022 года, прадстаўлены магчымасці пекінскага праграмнага і апаратнага забеспячэння, неабходнага для правядзення гэтага мерапрыемства, а таксама паказана выкананне абяцання па барацьбе са смогам і да т.п. Заяўка будзе адпавядаць абавязковым патрабаванням МАК, а таксама ўтрымліваць элемэнты, самастойна адабраныя Кітаем.

Як паведамілі ў Камітэце па падачы Пекінам заяўкі на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў-2022, ім было выпушчана 3 падобныя заяўкі, адна з якіх атрымала прэмію Міланскага міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У далейшым, камітэт мае намер прадставіць публіцы галоўную заяўку на правядзенне Алімпіяды ў 2022 годзе, рэжысёрам якой будзе Чжан Імоу, і некалькі дадатковых відэа-ролікаў.

Як стала вядома, у конкурсе на рэжысіраванне заяўкі Пекіна на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 прынялі ўдзел многія рэжысёры, сярод якіх перавага была аддадзена Чжану Імоу, які любіць і глыбока разумее Алімпійскія гульні і які стварыў выдатныя творы для цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпіяды 2008 года. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040