Жун Ланьсян, Цінь Юйхан і іншыя пазбаўлены паўнамоцтваў дэпутата УСНП
  2014-12-29 16:16:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На 12-й сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 12-га склікання ў нядзелю шляхам галасавання прынята рашэнне аб пазбаўленні Жун Ланьсяна, Цінь Хайюя і іншых паўнамоцтваў дэпутатаў УСНП.

У адпаведнасці з дакладам Мандатнай камісіі УСНП аб паўнамоцтвах асобных дэпутатаў, дэпутат УСНП 12-га склікання ад правінцыі Аньхой, былы сакратар камітэта КПК горада Хуайнань правінцыі Аньхой Фан Сіпін за сур'ёзнае парушэнне дысцыпліны склаў з сябе паўнамоцтвы дэпутата УСНП 12-га склікання. 20 лістапада 2014 г. на 15-й сесіі ПК СНП правінцыі Аньхой 12-га склікання прынята рашэнне задаволіць яго просьбу аб вызваленні ад паўнамоцтваў дэпутата УСНП.

Жун Ланьсян, дырэктар Шаньдунскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча "Ланьсян", па асабістай прычыне падаў заяўку аб складанні сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў. Яго просьба была задаволена 27 лістапада на 11-й сесіі ПК СНП правінцыі Шаньдун 12-га склікання.

Дэпутат УСНП 12-га склікання ад правінцыі Сычуань, былы старшыня ПК СНП горада Цзыян правінцыі Сычуань Ло Ціньхун, падазраваны ў сур'ёзным парушэнні дысцыпліны, склаў з сябе паўнамоцтвы дэпутата УСНП. 26 лістапада на 13-й сесіі ПК СНП правінцыі Сычуань 12-га склікання прынята рашэнне аб задавальненні яго просьбы.

Дэпутат УСНП 12-га склікання ад правінцыі Хэйлунцзян, былы намеснік старшыні ПК СНП правінцыі Хэйлунцзян Суй Фэнфу па падазрэнні ў сур'ёзным парушэнні дысцыпліны і закона быў пазбаўлены дэпутацкіх паўнамоцтваў 17 снежня на 16-й сесіі ПК правінцыйнага СНП 12-га склікання.

Дэпутат УСНП 12-га склікання ад правінцыі Цзянсу, былы сакратар камітэта КПК горада Пінсян правінцыі Цзянсі Чэнь Вэймінь па падазрэнні ў сур'ёзным парушэнні дысцыпліны і закона быў пазбаўлены паўнамоцтваў дэпутата УСНП 12-га склікання 15 кастрычніка на 14-й сесіі ПК правінцыйнага СНП 12-га склікання.

Дэпутат УСНП 12-га склікання ад правінцыі Хэнань, былы намеснік старшыні ПК СНП правінцыі Хэнань Цінь Юйхан, падазраваны ў сур'ёзным парушэнні дысцыпліны і закона, быў пазбаўлены паўнамоцтваў УСНП 12-га склікання 4 снежня на 11-й сесіі ПК правінцыйнага СНП 12-га склікання. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040