У 338 гарадах Кітая з наступнага года будуць уведзены новыя стандарты маніторынгу якасці паветра
  2014-12-31 10:56:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя КНР паведамілі, што з 1 студзеня 2015 года ведамствы па ахове навакольнага асяроддзя пачнуць афіцыйную публікацыю даных кантролю якасці паветра ў рэжыме рэальнага часу ў рамках трэцяга этапу ўвядзення новых стандартаў. Да таго часу маніторынг якасці паветра па новых стандартах пачнецца ва ўсіх 1436 пунктах назірання ў 338 гарадах акруговага ўзроўню і вышэй.

Паводле паведамлення, пункты назірання ў гэтых гарадах будуць у рэжыме рэальнага часу інфармаваць грамадскасць аб утрыманні ў паветры ўдыхальных цвёрдых часціц PM10, дробназярністых часціц PM2,5, дыяксіду серы, дыяксіду азоту, азону і ўгарнага газу, таксама будзе публікавацца індэкс якасці паветра.

Увядзенне новых стандартаў маніторынгу якасці паветра з'яўляецца адной з важных задач Плана дзеянняў па прадухіленні і барацьбе з атмасфернымі забруджваннямі. У 74 важных гарадах былі ўведзены новыя стандарты маніторынгу якасці паветра. Праз "нацыянальную пляцоўку публікацыі даных аб якасці паветра" грамадскасць у рэжыме рэальнага часу інфармавалі пра змест у атмасферы шасці вышэйназваных забруджвальнікаў, а таксама ажыццяўлялася публікацыя даных па індэксе якасці паветра.

З студзеня 2014 года маштаб маніторынгу па новых стандартах пашырыўся. Сёлета Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя арганізавала трэці этап работ па ўвядзенні новых стандартаў кантролю якасці паветра, які ахапіў 552 станцыі назірання ў 177 гарадах акруговага ўзроўню і вышэй у 21 адміністрацыйнай адзінцы правінцыйнага ўзроўню. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040