Кітайскія ратавальнікі гатовы ў любы момант адправіцца на пошукі прапаўшага авіялайнера – МЗС КНР
  2014-12-31 10:58:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае цесную сувязь з Інданэзіяй і пільна сочыць за аперацыяй па пошуку прапаўшага лайнера авіякампаніі AirAsia. Кітайскія ратавальнікі гатовы ў любы момант адправіцца ў акваторыю, дзе працягваюцца пошукі самалёта, заявіла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Яна распавяла, што пасля ўзгаднення з урадам Інданэзіі Кітай вырашыў накіраваць на пошукі марскія судны і самалёты. На гэты час у меркаваную акваторыю крушэння авіялайнера накіраваўся вартавы карабель ВМС КНР, які патрулюе Паўднёва-Кітайскае мора. Самалёты рыхтуюцца да вылету, узгадняецца маршрут іх палёту.

Кітай пільна сочыць за развіццём сітуацыі і гатовы аказаць і іншую неабходную дапамогу, адзначыла прадстаўніца знешнепалітычнага ведамства Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040