Пажарнікам, якія аддалі жыцці пры тушэнні агню на складзе ў Харбіне, прысвоены званні Загінуўшых герояў
  2015-01-05 16:31:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пяці байцам пажарных разлікаў, якія загінулі пры тушэнні агню на складзе ў Харбіне, прысвоены званні Загінуўшых герояў. Як паведамілі ва Упраўленні грамадскай бяспекі правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), у нядзелю Палітычным упраўленнем Міністэрства грамадскай бяспекі КНР было ўхвалена прысваенне такога звання пажарнікам Ян Сяавэю, Хоу Баасэню, Фу Жэньчаа, Чжан Сяакаю і Чжаа Цзылуну і пасмяротнае ўзнагароджанне іх залатымі медалямі "За нацыянальную абарону ".

Днём 2 студзеня загарэўся склад, размешчаны на вуліцы Тайгу ў раёне Даавай г. Харбін. У барацьбе з агнём 5 пажарнікаў загінулі і яшчэ 14 чалавек – 13 пажарнікаў і ахоўнік – паранены.

Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040