У Кітаі стартавала кампанія па барацьбе з неперсаналізаванымі мэдыя-картамі
  2015-01-06 15:08:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Кітая вырашыў змагацца з неперсаналізаванымі мэдыя-картамі. Спецыяльная кампанія па спыненні іх продажу і прымянення стартавала ў краіне з 1 студзеня і будзе праходзіць на працягу ўсяго года. Да 31 снежня 2015 г. доля зарэгістраваных на падставе пашпартных дадзеных мэдыя-карт, павінна быць не ніжэй за 90 працэнтаў. Пра гэта гаворыцца ў плане работы па правядзенні спецкампаніі, сумесна разасланым Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі /МПІ/, Міністэрствам грамадскай бяспекі /МГБ/ і Дзяржаўным прамыслова-гандлёвым адміністрацыйным упраўленнем.

Нярэдка "левыя" мэдыя-карты, у тым ліку, забяспечваюць бесправадны доступ у інтэрнэт, выкарыстоўваюцца як інструмент здзяйснення злачынстваў, такіх як распаўсюджванне інфармацыі парнаграфічнага зместу, тэлефоннага махлярства, арганізацыі і ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, заявілі ў МПІ.

Існуюць тры асноўных канала рэалізацыі мэдыя-карт - іх можна купляць у аператараў сувязі, іх агентаў і праз інтэрнэт. Агенты тут - гэта самы цяжкі момант у барацьбе з "левымі " мэдыя-картамі, адзначылі ў МПІ.

МПІ гатова ва ўзаемадзеянні з МГБ і Дзяржаўным прамыслова-гандлёвым адміністрацыйным упраўленнем стварыць міжведамасны механізм праверкі выканання заканадаўства, які дазваляе, у прыватнасці, своечасова заблакаваць падобныя "левыя" карты, выявіць і спыніць злачынствы з іх выкарыстаннем. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040