У Харбіне адкрыўся міжнародны цэнтр гандлю творамі жывапісу
  2015-01-06 15:08:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Харбін - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) афіцыйна адкрыўся Харбінскі міжнародны цэнтр гандлю мастацкімі творамі плошчай 15 тыс. кв м. Гэты цэнтр абяцае стаць платформай для падрыхтоўкі мастакоў, стварэння, дэманстрацыі і продажу жывапісных твораў рускага стылю.

Як вядома, у канцы 19-га і пачатку 20-га стагоддзя ў сувязі з пракладкай чыгункі ў горад Харбін з'ехалася багата рускіх эмігрантаў, якія прынеслі ў горад і сваю культуру. У прыватнасці, рускае выяўленчае мастацтва стала аказваць глыбокі ўплыў на горад і яго жыхароў. Сам Харбін паступова атрымаў званне "Усходняя Масква". Разам з гэтым, рускія мастакі пачалі маляваць горад Харбін, яго пейзажы і будынкі.

Сёння старажытныя рускія і сучасныя расійскія жывапісныя творы розных жанраў можна ўбачыць не толькі ў розных галерэях г. Харбіна, але на сценах аэрапорта, рэстаранаў і іншых грамадскіх будынкаў горада. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040