Адкрыўся 31-ы Харбінскі міжнародны фестываль лёду і снегу
  2015-01-06 15:15:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Харбін – адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) адкрыўся 31-ы Харбінскі міжнародны фестываль лёду і снегу, які будзе праходзіць да канца сакавіка. У яго рамках будуць праводзіцца звыш ста мерапрыемстваў, звязаных з турызмам, культурай, модай, спортам і гандлёва-эканамічнай дзейнасцю, у тым ліку і конкурсы на лепшыя скульптуры з лёду і снегу.

Як паведамілі ў аргкамітэце фестывалю, у верасні мінулага года Дзяржсавет КНР афіцыйна зацвердзіў правядзенне Харбінскага міжнароднага фестывалю лёду і снегу як святочнае мерапрыемства нацыянальнага ўзроўню.

У якасці аднаго з сімвалічных мерапрыемстваў фестывалю ў гэтым годзе пашырылася спецыяльна створаная турзона "Свет снежных і ледзяных скульптур", яе плошча павялічылася да 800 тыс. кв. метраў, для стварэння розных скульптурных твораў выкарыстана 180 тыс. кубаметраў лёду і 150 тыс. кубаметраў снегу. У той жа час, пры дапамозе правінцыйнай электраэнергетычнай кампаніі ўся турзона і ўсе скульптурныя работы асвятляюцца. - Р -

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040