У мінулым годзе агульная колькасць экспрэс-адпраўленняў у Кітаі дасягнула 14 млрд. адзінак, што забяспечыла краіне першае месца ў свеце па гэтым паказчыку.
Як паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР Ма Цзюньшэн на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях пошты, у 2014 годзе максімальная сутачная колькасць экспрэс-адпраўленняў у краіне пераваліла за 100 млн. адзінак, агульныя прыбыткі краіны ад індустрыі экспрэс-дастаўкі склалі 204 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 42% супраць паказчыка папярэдняга года.
Паводле яго слоў, сёлета прыярытэтная ўвага будзе нададзена павышэнню стандартаў, павелічэнню навукова-тэхнічнай падтрымкі развіцця галіны, заахвочванню прыцягнення замежных інвестыцый у айчынную індустрыю экспрэс-дастаўкі. - Р -