У Кітаі выяўлены старажытныя музычныя інструменты
  2015-01-07 16:19:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Частка музычнага інструмента, які лічыцца самым старажытным у Кітаі, была знойдзена ў правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /.

Археолагі выявілі зламаны інструмент сэ (кітайская цытра з 25 або 16 струнамі) і каркас бяньчжуна (старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з шэрагу званоў) у магільніках, якія датуюцца больш за 2700 гадоў таму.

Супрацоўнік Хубэйскага правінцыйнага інстытута старажытных помнікаў і археалогіі Чжан Сян паведаміў, што магільнікі былі створаны ў канцы дынастыі Заходняя Чжоу (1046-771 гг. да н.э.) або ў эпоху Чуньцю (770-476 гг. да н.э.). Яны былі разрабаваны і падвергліся сур'ёзным разбурэнням.

"Засталася толькі палова інструмента сэ, але мы можам ясна ўбачыць у ім адтуліны для струн", - зазначыў Чжан Сян. Паводле яго звестак, знаходка стала самым раннім музычным інструментам, выяўленым на тэрыторыі Кітая. Вытанчана выраблены інструмент дэманструе высокі музычны ўзровень Кітая 27 стагоддзяў таму.

Таксама былі выяўленыя 4,5-мятровы брус і чатыры фрагменты падстаў званоў, упрыгожаных выявамі дракона і фенікса - сімваламі імператарскай улады ў Кітаі.

"Мы раней ніколі не знаходзілі такі буйны камплект званоў бяньчжуна", - зазначыў дырэктар згаданага інстытута Фан Цінь.

Магільнікі, дзе размешчаны гэтыя пахаванні, ахопліваюць плошчу ў 1,2 млн. квадратных метраў. Археолагі таксама выявілі 400 фрагментаў бронзы, некаторыя ганчарныя вырабы і інш. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040