Землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося ў павеце Хуалянь на Тайване
  2015-01-07 16:20:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па паведамленні метэаралагічнай службы Тайваня, сёння ў 00:48 у воласці Сюлінь павета Хуалянь адбылося землетрасенне магнітудай 5,4.

Эпіцэнтр падземнага штуршка знаходзіўся ў 31,3 км на паўночны ўсход ад цэнтра павета Хуалянь з каардынатамі 24,26 градуса паўночнай шыраты і 121,7 градуса ўсходняй даўгаты. Ачаг залягаў на глыбіні 22 км.

Таксама ў Тайбэі адчуваліся моцныя штуршкі. Па стане на 13:25 звестак аб ахвярах і разбурэннях не паступала. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040