На чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР вызначаны меры па стандартызацыі і ўдасканаленні працэдур выдачы адміністрацыйных дазволаў
  2015-01-08 13:48:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета КНР. Былі вызначаны меры па стандартызацыі і ўдасканаленні працэдур выдачы адміністрацыйных дазволаў, а таксама разгледжана і прынята частка паправак у праекты законаў у сферы адукацыі.

На пасяджэнні заяўлена, што мерапрыемствы па стандартызацыі і ўдасканаленні працэдур выдачы адміністрацыйных дазволаў -- ключавое звяно на шляху да прасоўвання трансфармацыі ўрадавых функцый, скарачэнні кіраўнічага апарата і перадачы паўнамоцтваў ніжэйстаячым органам улады. Гэтыя мерапрыемствы спрыяюць павышэнню эфектыўнасці адміністрыравання і стварэнню спрыяльнага, крэатыўнага і інавацыйнага клімату для вядзення бізнесу.

У адпаведнасці з патрэбамі паглыблення комплекснай рэформы ў сферы адукацыі пасяджэнне Дзяржсавета прыняло пакет праектаў паправак да закону аб адукацыі, закону аб вышэйшай адукацыі і закону аб прыватнай адукацыі, а таксама прыняло рашэнне аб перадачы яго на разгляд Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

На пасяджэнні таксама разгледжаны іншыя пытанні. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040