1 студзеня споўнілася 20 гадоў з моманту ўступлення ў дзеянне закона КНР "Аб дзяржаўнай кампенсацыі", які прадугледжвае права грамадзян, юрыдычных асоб і іншых арганізацый на спагнанне за кошт казны кампенсацыі шкоды, што наносiцца дзеяннямі судова-следчых або іншых дзяржаўных органаў. З 1995 года і да лістапада 2014 г. былі зафіксаваныя 13 з лішнім тысяч выпадкаў выплаты дзяржаўнай кампенсацыі, паведамілі кар. Сіньхуа ў Вярхоўнай народнай пракуратуры.
Законам органы пракуратуры надзелены правамі прымаць рашэнні аб выплаце дзяржкампенсацыі і ажыццяўляць кантроль у гэтай сферы. За два дзесяцігоддзі органы пракуратуры розных узроўняў разгледзелі звыш 260 спраў, выконваючы кантрольныя функцыі для забеспячэння права грамадзян і арганізацый на дзяржкампенсацыю.
Прычыны ўзнікнення выпадкаў кампенсацыйных выплат "вельмі разнастайныя", заявіў намеснік генеральнага пракурора Кэ Ханьмін. Гэта, адзначыў ён, у большасці выпадкаў звязана з рызыкамі ў крымінальна-працэсуальнай дзейнасці, поўнае пазбяганне якіх проста немагчыма, і ў меншай ступені - з незаконнымі дзеяннямі і памылкамі адпаведных органаў і асоб.
Таму выпадкі кампенсацыйных выплат не заўсёды звязаны з памылковымі абвінавачваннямі, падкрэсліў намеснік генпракурора. 0-