Калядныя вячоркі ва ўкраінскім пасольстве ў Пекіне
  2015-01-09 11:20:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

"Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!" Такімі словамі сустракалі ўсіх гасцей увечары 7 студзеня ў пасольстве Украіны ў Кітаі. Дзед Свірыд з бабай Анжэлай і бабай Юляй адразу налівалі па чарцы і частавалі печывам.

Найбольш актыўныя прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны ў Пекіне арганізавалі сапраўднае свята ўсім, хто прыйшоў у гэты вечар ва ўкраінскае пасольства. Калі госці сабраліся, іх чакала вясёлая забаўляльная праграма, з калядкамі, каляднай казкай, конкурсамі, латарэяй і, вядома, са смачнымі ўкраінскімі стравамі.

"Гэта свята – не проста сямейнае, гэта свята нараджэння новага жыцця, нараджэння свету і спынення розных сварак наогул у свеце, таму што нарадзіўся выратавальнік гэтага свету – Хрыстос. Няхай, нарэшце, у нашай шматпакутнай, але нязломнай краіне запануюць мір і згода. І няхай згода таксама пануе ў кожнай сям'і, у кожным сэрцы», – павіншаваў усіх прысутных саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Кітаі Васіль Гамянін. - Р -

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040