Форум Кітай-СЕЛАК зробіць уклад у прасоўванне развіцця і росквіту ўсяго свету - Сі Цзіньпін
  2015-01-09 14:21:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум Кітай-СЕЛАК (Супольнасць лацінаамерыканскіх і карыбскіх дзяржаў) не толькі спрыяе ўмацаванню згуртаванасці паміж двума бакамі і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, але і ўнясе значны ўклад у прасоўванне развіцця і росквіту усяго свету. Такое меркаванне выказаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця 1-й міністэрскай сустрэчы ў рамках форуму.

Паводле яго слоў, яе правядзенне азначае ўвасабленне ў рэальнасць канцэпцыі аб нарошчванні супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Сустрэча дае ўсяму свету пазітыўны сігнал аб паглыбленні супрацоўніцтва і аб'яднанні намаганняў двух бакоў і аказвае важны ўплыў на ўмацаванне супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і прасоўванне росквіту і прагрэсу ўсіх краін свету.

Кітай мае намер працаваць разам з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў інтарэсах далейшага развіцця кітайска-лацінаамерыканскіх адносін, запэўніў кіраўнік кітайскай дзяржавы.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Лацінская Амерыка і Карыбскі басейн з'яўляюцца адным з раёнаў з найбольшым патэнцыялам развіцця на планеце. Краіны рэгіёну надаюць усё большае значэнне нарошчванню дружалюбнага супрацоўніцтва з краінамі АЦР, уключаючы Кітай, што дазваляе пашыраць прастору для ўсёабдымнага развіцця кітайска-лацінаамерыканскіх адносін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайская эканоміка ў будучым захавае сярэднія і высокія тэмпы росту і прадаставіць ўсяму свету новыя магчымасці, у тым ліку краінам Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. "Нам трэба прыкласці сумесныя намаганні, каб у бліжэйшае дзесяцігоддзе давесці тавараабарот паміж двума бакамі да 500 млрд. дол. ЗША, аб'ём кітайскіх прамых інвестыцый у Лацінскай Амерыцы - да 250 млрд. дол ЗША", - дадаў ён.

На цырымоніі адкрыцця двухдзённай сустрэчы, якая адбылася ў Доме народных сходаў у цэнтры Пекіна, прысутнічалі Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Коста-Рыкі Луіс Гільерма Соліс, які цяпер з'яўляецца старшынёй у СЕЛАК, прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа, прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і прэм'ер-міністр Багамскіх астравоў Пэры Крысці. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040