У Кітаі чакаецца першае ў новым годзе зніжэнне цэн на нафтапрадукты
  2015-01-12 15:31:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Кітаі завяршаецца першы ў новым годзе "перыяд акна" для рэгулявання цэн на бензін і дызельнае паліва. Па рынкавым прагнозе, першае падзенне цэн на нафтапрадукты ў краіне непазбежна. Калі гэта стане рэальнасцю, то ў большасці кітайскіх правінцый цана за літр бензіну нумар 93 упершыню за 5 з лішнім гадоў вернецца ў 5-юаневую эру.

У канцы сакавіка 2013 года ў Кітаі быў уведзены ўдасканалены механізм утварэння цэн на нафтапрадукты, згодна з якім цэны на бензін і дызпаліва ў краіне рэгулююцца праз кожныя 10 рабочых дзён у адпаведнасці з кан'юнктурай міжнароднага рынку сырой нафты. 12 студзеня 2015 года – апошні дзень 10-дзённага цыкла.

З ліпеня 2014 года на міжнародным рынку нафты назіраецца ўстойлівае зніжэнне цэн, што прыводзіць да бесперапыннага падзення цыны на нафтапрадукты ў Кітаі. Калі ў гэты раз адбудзецца рэгуляванне цэн, то гэта будзе 11-е зніжэнне запар.

Паніжэнне цэн на нафтапрадукты станоўча адаб'ецца на жыцці насельніцтва, аднак празмерна нізкія цэны на энерганосьбіты не будуць спрыяць урэгуляванню айчыннай структуры энергаспажывання і змякчэнню экалагічнага ціску, а таксама абцяжараць праводзімую эканамічную рэструктурызацыю і выкананне вызначаных задач па энергазберажэнні і скарачэнні выкідаў у атмасферу забруджвальных рэчываў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040