Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян заклікаў мясцовыя ўлады і турыстычныя ведамствы атрымаць урок з масавай цісканіны ў Шанхаі і ўзмацніць меры па забеспячэнні здароўя і бяспекі насельніцтва.
Мясцовыя ўрады і турыстычныя ведамствы павінны выявіць рызыкі, павысіць эфектыўнасць мерапрыемстваў па захаванні бяспекі і палепшыць механізм экстранага рэагавання, заявіў Ван Ян на міжведамаснай нарадзе па пытаннях турызму.
Ён заклікаў кампетэнтныя органы з усёй адказнасцю падысці да выканання сваіх абавязкаў па забеспячэнні грамадскай бяспекі падчас канікул з нагоды надыходзячага свята Вясны і фестывалю Ліхтароў.
Сфера турызму адыгрывае выключную ролю ў павелічэнні ўнутранага попыту, стабілізацыі росту эканомікі, стварэнні працоўных месцаў, скарачэнні беднасці і паляпшэнні ўзроўню жыцця народа, адзначыў Ван Ян. Ён падкрэсліў, што кітайская турыстычная галіна ўвайшла ў залатую эру, але ў той жа час стаіць перад новымі выклікамі.
Цісканіна на набярэжнай у Шанхаі, якая адбылася напярэдадні Новага года, забрала жыцці 36 чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы. Інцыдэнт агаліў рызыкі здароўя і бяспекі, якія існуюць у месцах прысутнасці вялікай колькасці людзей.
"Варта прыкласці яшчэ большыя намаганні для рэгулявання турыстычнага рынку, каб мы маглі гарантаваць бяспеку турыстаў", – канстатаваў віцэ-прэм'ер. - Р -