Кітай узмоцніць праверкі дзяржпрадпрыемстваў
  2015-01-15 11:17:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія антыкарупцыйныя ведамствы ў 2015 годзе ўзмоцняць праверкі дзяржаўных прадпрыемстваў. Пра гэта гаворыцца ў камюніке, апублікаваным у сераду па выніках 5-га пленарнага пасяджэння Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання.

Інспекцыйныя групы будуць накіраваныя ва ўсе вядучыя дзяржпрадпрыемствы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні цэнтральнага ўрада. Будзе ўзмоцнены нагляд над іншымі дзяржпрадпрыемствамі, падкрэсліваецца ў дакуменце.

З 2013 года цэнтральныя органы ўлады Кітая накіравалі дысцыплінарных інспектараў у міністэрства, правінцыйныя ўрады, буйныя дзяржпрадпрыемствы і дзяржаўныя ўстановы па выяўленні неправамерных дзеянняў службовых асоб.

Да гэтага моманту ўжо завершана праверка шасці дзяржпрадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў распараджэнні цэнтральнага ўрада. Падчас апошняга - трэцяга раўнда інспекцый была распачатая праверка яшчэ васьмі дзяржпрадпрыемстваў.

У гэтым годзе Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны створыць новыя філіялы ў васьмі апаратах цэнтральнага ўрада і ЦК КПК, гаворыцца ў камюніке. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040