Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя выканала ўсе задачы, вызначаныя ў Дакладзе аб рабоце ўрада на 2014 год
  2015-01-16 10:32:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2014 годзе ў Кітаі было выведзена з эксплуатацыі больш за 7 млн. адзінак старых аўтамабіляў і аўтамашын, якія ажыццяўлялі шкодныя выкіды, зачынена больш за 50 тыс. малых кацельняў, якія працавалі на вугалі, да канца лістапада ў краіне былі здадзены ў эксплуатацыю новыя ўстаноўкі, здольныя штосутачна чысціць 9 млн. тон сцёкавых вод. Такім чынам, у краіне выкананы вызначаныя ў паказчыках задачы па ахове навакольнага асяроддзя, што былі пастаўлены ў Дакладзе аб рабоце ўрада на 2014 год.

Выступаючы на Усекітайскай працоўнай нарадзе па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, міністр аховы навакольнага асяроддзя Чжоу Шэнсянь адзначыў: "Дзякуючы строгай праверцы вынікаў выканання задач па скарачэнні выкідаў, будаўніцтву аб'ектаў па скарачэнні выкідаў у Кітаі былі паспяхова выкананы штогадовыя задачы па скарачэнні аб'ёмаў выкідаў асноўных забруджвальных рэчываў". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040