Для Кітая, афрыканскіх краін і іншых дзяржаў, якія развіваюцца, ажыццяўленне паступальнага развіцця можа прынесці трывалы мір. Пра гэта заявіў у чацвер міністар замежных спраў Кітая Ван І пасля сустрэчы са сваім калегам з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга / ДРК / Раўмондам Тшыбандай.
Ён адзначыў, што мір і развіццё з'яўляюцца дзвюма галоўнымі тэмамі сучаснага свету, а таксама асноўнымі задачамі для афрыканскіх краін. Мір і развіццё цесна звязаны і ўзаемна абумоўленыя, без міру не будзе ісці гаворкі пра развіццё, а без развіцця не будзе міру.
Паводле яго слоў, афрыканскія краіны, уключаючы ДРК, імкнуцца да ажыццяўлення індустрыялізацыі і мадэрнізацыі, а Кітай, у сваю чаргу, паскарае працэс трансфармацыі галін і вываду вытворчых магутнасцяў. На думку Ван І, краіны гатовы састыкаваць кітайскую мару аб нацыянальным адраджэнні з афрыканскай стратэгіяй развіцця, злучыць перанос вытворчых магутнасцяў Кітая з працэсам індустрыялізацыі і мадэрнізацыі Афрыкі.
Ван І таксама выказаў спадзяванне на аб'яднанне намаганняў, для таго каб ператварыць кітайска-афрыканскую традыцыйную дружбу ў рухаючую сілу сумеснага развіцця, ператварыць багатыя людскія і прыродныя рэсурсы Афрыкі ў рэальную сілу эканамічнага развіцця і адчувальныя вынікі для афрыканскіх народаў. Будучы самым надзейным партнёрам афрыканскіх краін, Кітай гатовы аказаць ім дапамогу ў забеспячэнні мірнага i спакойнага жыцця народаў і выкараненні канфліктаў і беспарадкаў. --0--