На ўчастку ракі Янцзы ў прав. Цзянсу адбыўся інцыдэнт з затапленнем буксіра
  2015-01-16 10:58:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі ва Упраўленні па марскіх справах правінцыі Цзянсу / Усходні Кітай /, на ўчастку рачнога фарватэру Фубэй (акваторыя р. Янцзы) ў другой палове дня 15 студзеня адбыўся інцыдэнт з затапленнем буксіру судна, якое выконвала пробны рэйс, некалькі чалавек зваліліся ў ваду.

Па наяўнай інфармацыі, судна выраблена Бэнбускай кампаніяй машыннага абсталявання (правінцыя Аньхой, Усходні Кітай). Да пачатку пробнага рэйса не былі выкананыя неабходныя працэдуры ў профільных органах.

Па стане на 22:23, паспяхова выратаваны 2 чалавекі. Працягваюцца пошукі іншых пацярпелых.

Упраўленне па марскіх справах прав. Цзянсу ўжо сфарміравала групу па расследаванні гэтага інцыдэнту.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040