У Кітаі пачаў працаваць першы прыватны інтэрнэт-банк WeBank
  2015-01-19 14:55:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы прыватны інтэрнэт-банк Кітая WeBank пачаў працаваць у эксперыментальным рэжыме ў паўднёва-кітайскім горадзе Шэньчжэнь.

Вэб-банк – спроба стварыць новы механізм крэдытавання, лічаць эксперты. Асноўныя кліенты – фізічныя асобы і малы бізнес. У функцыі новага фінансавага інстытута ўваходзіць абслугоўванне дэпазітаў, эмісія аблігацый і іншых каштоўных папер, крэдытаванне, афармленне разлікаў, абмен валют, выпуск банкаўскіх карт.

Статутны капітал вэб-банка – 3 млрд. юаняў. Банк працуе выключна праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы тэхналогіі распазнання асоб і даныя крэдытнай гісторыі пазычальніка.

Дарэчы, улік крэдытнай гісторыі вядзецца дзякуючы інфармацыі з сацыяльных сетак і розных сэрвісаў кітайскага інтэрнэт-гіганта Tencent. Так, статыстычна апрацоўваюцца даныя пра час знаходжання карыстальніка анлайн, яго пакупніцкая, медыя- і сацыяльная актыўнасць у сетцы, таксама ўлічваецца рэгістрацыя на сайтах, наяўнасць або адсутнасць інтэрнэт-уласнасці, ланцужкі сувязяў з іншымі патэнцыяльнымі пазычальнікамі, фота аватарак і інш.

Паводле слоў прадстаўніка банка, у распараджэнні WeBank знаходзяцца 40 трлн. інфармацыйных паведамленняў з інтэрнэту, таму кліентам банка няма неабходнасці прадастаўляць дадатковыя гарантыі сваёй надзейнасці.

Зараз вэб-банк працуе ў эксперыментальным рэжыме з абмежаванай колькасцю кліентаў. У далейшым плануецца пашырыць маштабы дзейнасці. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040