У дні канікул з нагоды надыходзячага Свята вясны ў Кітаі колькасць авіяпасажыраў ўзрасце на 8 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам і дасягне 47,52 млн. чалавек. Пікавы перыяд падарожжаў будзе доўжыцца з 4 лютага па 16 сакавіка.
Для таго, каб задаволіць узросшы попыт на авіяпералёты, авіякампаніі маюць намер павялічыць колькасць рэйсаў на 12 тыс. за тыдзень, паведамілі ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі КНР.
Дзяржаўная кампанія China Southern Airlines заявіла, што плануе арганізаваць 8 тыс. дадатковых рэйсаў у пікавы 40-дзённы перыяд, такім чынам павялічыўшы агульную колькасць рэйсаў у гэты час да 85 тыс. - Р -