Ваенныя Кітая і ЗША адпрацавалі навыкі аказання гуманітарнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях
  2015-01-19 16:31:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія і амерыканскія ваенныя адпрацавалі навыкі аказання гуманітарнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях падчас сумесных манеўраў, актыўная фаза якіх завяршылася ў нядзелю ў Хайкоу - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай /. За ходам вучэнняў назіралі кіраўнікі дэлегацый дзвюх краін: камандуючы Гуанчжоўскай ваеннай акругі Сюй Фэньлінь і камандуючы сухапутнымі войскамі пры Ціхаакіянскім камандаванні ўзброеных сіл ЗША Вінсэнт Брукс. На заключнай цырымоніі яны ўручылі ваенным, якія вызначыліся, дыпломы.

Як заявіў Сюй Фэньлінь на выніковай прэс-канферэнцыі, цяперашнія манеўры прайшлі ў два этапы: штабны і практычны - і далі магчымасць ваенным Кітая і ЗША абмяняцца вопытам і павысіць здольнасць да сумесных дзеянняў. Вучэнні "заклалі трывалы падмурак для правядзення ваеннымі дзвюх краін міжнароднай аперацыі па аказанні гуманітарнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, мяркуе генерал, расцаніўшы сумесныя трэніроўкі як новы станоўчы фактар у развіцці новага тыпу ваенных адносінаў паміж УС Кітая і ЗША.

Вучэнні, заявіў у сваю чаргу Брукс, прадэманстравалі свету пазітыўнае стаўленне Кітая і ЗША да нарошчвання ўзаемаразумення і ўзаемнага супрацоўніцтва. Ён выказаў спадзяванне, што гэтыя манеўры дазволяць усім краінам АЦР атрымаць уяўленне аб цесных адносінах паміж Кітаем і ЗША, заснаваных на ўзаемнай павазе і даверы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040