Намеснік старшыні Пекінскага камітэта па ахове здароўя і планавым дзетанараджэнні Чжун Дунбо заявіў, што да канца снежня 2014 года ў Пекіне ў агульнай колькасці было атрымана 30305 заяў на нараджэнне другога дзіцяці ад сямейных пар, дзе адзін з сямейнай пары з'яўляецца адзіным дзіцем, былі разгледжаны і зацверджаны 28778 заяў, іх колькасць знаходзіцца ў прагназаваных межах.
Адбылася прэс-канферэнцыя па азнаямленні з рабочым становішчам у сферы аховы здароўя і планавага дзетанараджэння ў Пекіне ў 2014 годзе, а таксама рабочай канцэпцыяй на 2015 год.
У Пекіне з 21 лютага 2014 года рэалізуецца палітыка, якая дазваляе нараджэнне двух дзяцей у сем'ях, дзе хаця бы адзін з мужа і жонкі з'яўляецца адзіным дзіцем. У пачатковы перыяд правядзення гэтай палітыкі Пекінскі камітэт па ахове здароўя і планавым дзетанараджэнні прагназаваў, што пасля яе ўвядзення ў Пекіне будзе штогод нараджацца на 50 з лішнім тысяч дзяцей больш. Але на дадзены момант колькасць заяў ніжэй прагназаваных. --0--