У сейсманебяспечных раёнах Кітая будзе створана сістэма ранняга папярэджання аб землетрасеннях
  2015-01-20 15:37:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія ўлады маюць намер у зонах рызыкі ўдасканаліць механізм ранняга папярэджання аб стыхіі і стварыць сетку сейсмалагічных станцый.

Як стала вядома на Усекітайскай нарадзе начальнікаў сейсмалагічных упраўленняў, на зацвярджэнне ў Дзяржаўны камітэт КНР па справах развіцця і рэформ ужо прадстаўлена рэкамендацыя аб рэалізацыі праекта хуткага апавяшчэння аб сіле падземных штуршкоў і ранняга папярэджання пра іх.

Праект павінен быць рэалізаваны на працягу пяці гадоў пасля зацвярджэння. Змены закрануць сталічны рэгіён, сейсманебяспечную паласу, што перасякае краіну з поўначы на поўдзень, паўночна-заходнюю частку Сіньцзяна і прыморскую паўднёва-ўсходнюю частку краіны.

У апошнія гады ў Кітаі атрымала практычнае прымяненне тэхналогія ранняга папярэджання аб падземных штуршках. Так, уздоўж пракладзеных высакахуткасных чыгуначных магістраляў утаноўлены сейсмалагічныя станцыі і сістэмы ранняга папярэджання. Гэта дазваляе машыністам пры ўзнікненні землетрасення запаволіць рух цягніка і спыніцца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040