Кітай распрацоўвае новы закон аб замежных інвестыцыях
  2015-01-20 15:38:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства камерцыі КНР вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона КНР "Аб замежных інвестыцыях". Галоўным напрамкам рэформы інвестыцыйнага заканадаўства абвешчана ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы інвестыцыйнай дзейнасці і далейшае спрашчэнне працэдуры зацвярджэння інвестыцыйных праектаў.

Законапраект прапануе адмену сістэмы разгляду і зацвярджэння інвестыцыйных праектаў кампетэнтнымі органамі розных узроўняў, прадастаўленне замежным інвестарам пры стварэнні, набыцці або пашырэнні прадпрыемстваў на тэрыторыі Кітая не менш спрыяльных умоў інвесціравання, чым айчынным інвестарам, увядзенне негатыўнага спісу для замежных інвестыцый і парадку справаздачнасці замежных інвестараў.

У дакуменце таксама прадугледжваецца далейшае ўдасканаленне сістэмы праверкі замежных інвестараў на прадмет узнікнення пагрозы бяспекі дзяржавы, стымуляванне прытоку замежных інвестыцый і іх абарона, узмацненне жорсткасці кантролю над інвестыцыйнай дзейнасцю і інш.

Паводле даных Міністэрства камерцыі КНР, летась на тэрыторыі Кітая за кошт замежных інвестыцый было створана 23778 новых прадпрыемстваў. Аб'ём фактычна асвоеных замежных інвестыцый дасягнуў 119,600 млрд. долараў. Па прытоку замежных інвестыцый Кітай ужо 23 гады лідзіруе сярод краін, якія развіваюцца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040