Улады Пекіна нагадваюць, што хутка за забаронай на курэнне ва ўсіх закрытых памяшканнях сталіцы будуць сачыць вельмі строга
  2015-01-20 16:50:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінскія ўлады зноў нагадваюць пра неабходнасць не забываць аб забароне на курэнне ў грамадскіх месцах, бо, нягледзячы на дзеючыя абмежаванні, у памяшканнях сталічных бальніц, рэстаранаў і ў іншых грамадскіх месцах дымячая цыгарэта - не рэдкасць.

Намеснік старшыні Пекінскага камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння Чжун Дунбо ў панядзелак паабяцаў больш пільна сачыць за правапрымяненнем ў гэтай галіне і стварыць гарачую лінію, на якую можна патэлефанаваць у выпадку парушэння забарон.

28 лістапада 2014 г. Пастаянны камітэт Пекінскага сходу народных прадстаўнікоў прыняў правілы па абмежаванні тытунекурэння, якія ўступяць у сілу 1 чэрвеня 2015 года. Калі раней курэнне было забаронена ў некаторых грамадскіх месцах кітайскай сталіцы, то пасля ўступлення ў сілу новых правілаў паліць забароняць ўжо ва ўсіх закрытых памяшканнях.

Між тым звычка многіх кітайцаў дыміць у рэстаранах і нават у медустановах выклікае апасенне, што новыя правілы застануцца толькі на паперы. Каб гэтага не здарылася, Чжун Дунбо паабяцаў, што гарадская служба аховы здароўя распрацуе праект узмацнення жорсткасці барацьбы з тытунекурэннем. Таксама для інспектавання плануецца задзейнічаць большая колькасць людзей.

Як адзначаюць эксперты, за рэалізацыю новых правілаў адказвае не толькі служба аховы здароўя і планавага дзетанараджэння, але і ведамствы тытунёвай манаполіі, прамыслова-гандлёвая адміністрацыя, ведамства па камунальным упраўленні і кантролі за санітарна-гігіенічным станам горада, органы грамадскай бяспекі і адукацыі.

Юрыдычную адказнасць за парушэнне забароны на курэнне нясуць грамадскія арганізацыі, уладальнікі грамадскіх месцаў, вытворцы і прадаўцы тытунёвай прадукцыі і індывідуальныя асобы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040