Сі Цзіньпін патрабуе ад партыйных органаў падтрымаць незалежную юрыдычную сістэму
  2015-01-21 11:32:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін у аўторак звярнуўся да камітэтаў КПК розных узроўняў з патрабаваннем аказаць падтрымку судовым органам і органам пракуратуры ў незалежным выкананні іх абавязкаў.

Гэты ўказ Сі Цзіньпіна быў абвешчаны на Цэнтральнай нарадзе па палітыка-юрыдычнай працы, праведзенай у Пекіне.

"Партыйныя камітэты розных узроўняў павінны служыць прыкладам работы ў адпаведнасці з законам, аказваць падтрымку органам выкананння права і пракуратуры, каб яны працавалі незалежна, з захаваннем Канстытуцыі і законаў, забяспечыць спрыяльны клімат для гэтага", - зазначыў Сі Цзіньпін.

Разам з гэтым ён заклікаў партыйныя органы палепшыць кіруючую здольнасць у палітыка-юрыдычнай працы, павысіць маральна-палітычныя якасці і працаздольнасць супрацоўнікаў.

Чыноўнікі права выканаўчых органаў і органаў пракуратуры павінны быць адданымі партыі, дзяржаве і народу, падкрэсліў Сі Цзіньпін, папярэдзіўшы іх не злоўжываць грамадскай уладай у асабістых інтарэсах і адмовіцца ад карупцыі. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040