Кітай назваў дэзінфармацыяй паведамленне пра блакіраванне вялікай колькасці кітайцаў у раёне канфлікту ў М'янме
  2015-01-21 15:28:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на штодзённай прэс-канферэнцыі абвергла інфармацыю некаторых СМІ наконт таго, што з-за эскалацыі ў апошні час ваенных дзеянняў у паўночнай частцы М'янмы там апынуліся некалькі сотняў кітайцаў.

"Кітайскае пасольства ў М'янме прыняло да ўвагі гэту інфармацыю і адправіла спецыяльную групу ў раён ваенных дзеянняў для вывучэння сітуацыі. Папярэдне вызначана, што гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", – адзначыла Хуа Чуньін, дадаўшы, што Кітай працягне назіраць за развіццём сітуацыі ў мэтах абароны бяспекі і законных інтарэсаў кітайскіх грамадзян.

"Кітай мае намер у адпаведнасці з жаданнем М'янмы адыгрываць канструктыўную ролю ў ажыццяўленні прымірэння і перамоў паміж бакамі, а таксама каардынаваць намаганні дзеля захаванні міру і стабільнасці ў памежных раёнах дзвюх краін", – рэзюміравала Хуа Чуньін. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040