Лі Кэцян прыняў удзел у дыялогу з прадстаўнікамі Міжнароднага дзелавога савета СЭФ
  2015-01-22 14:32:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян ў другой палове дня 21 студзеня па мясцовым часе прыняў удзел у дыялогу з прадстаўнікамі Міжнароднага дзелавога савета Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ), пагутарыў з прамыслоўцамі і прадпрымальнікамі розных краін. На дыялогу прысутнічаў старшыня СЭФ Клаўс Шваб, сустрэча прайшла пад старшынствам старшыні Міжнароднага дзелавога савета СЭФ, генеральнага дырэктара кампаніі Alcoa Клаўса Кляйнфельда.

Адказваючы на пытанне аб важных пунктах цяперашніх рэформаў у Кітаі, Лі Кэцян паведаміў, што краіна цяпер ажыццяўляе ўсёабдымнае паглыбленне рэформаў. У 2015 годзе Кітай працягне прасоўваць рэформы па ключавых сферах, першачарговая задача - наладжванне адносінаў паміж урадам і рынкам. Кітай будзе праводзіць больш глыбокія па ступені і шырокія па сферах рэформы сістэмы адміністрацыйных разглядаў і зацвярджэнняў. Кітай будзе прасоўваць рэформы ў ключавых пунктах фіскальнай і фінансавай сфер, развіваць шматузроўневы рынак капіталаў. Кітай працягне фарміраванне сістэмы адкрытага тыпу, пашыраць знешнюю адкрытасць сферы паслуг, ажыццяўляць далейшую палёгку доступу для замежных капіталаў. Кітай вітае замежных інвестараў.

Адказваючы на пытанне аб супрацьдзеянні Кітая эканамічным рызыкам, Лі Кэцян паведаміў, што цяпер на рынку нерухомасці краіны паўсталі ваганні. Але ўрбанізацыя ў Кітаі паслядоўна рухаецца наперад і мае велізарны схаваны патэнцыял. У кітайскага ўрада таксама ёсць магчымасці для недапушчэння ўзнікнення рэгіянальных і сістэмных фінансавых рызык.

Адказваючы на пытанне аб палітычным курсе і канкрэтных мерах КНР па супрацьдзеянні кліматычным зменам, Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай ужо абвясціў, што прыкладна да 2030 года выкіды вуглякіслага газу ў Кітаі дасягнуць максімальнага ўзроўню, у тым жа годзе ўдзельная вага невыкопваемых энергарэсурсаў у агульным аб'ёме спажываных першасных энергарэсурсаў павялічыцца да 20 працэнтаў. Улічваючы той факт, што Кітай - краіна з насельніцтвам у 1,3 млрд чалавек, гэта запатрабуе тытанічных высілкаў. На наступным этапе Кітай будзе накіроўваць сілы на скарачэнне долі выкапнёвых энергарэсурсаў, асабліва вугалю, у энергаспажыванні ў цэлым і на прасоўванне тэхналогій чыстага вугалю. Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што развітыя краіны будуць экспартаваць у Кітай як мага больш адпаведных тэхналогій і тавараў.

Што тычыцца выхаду Кітая на сусветны фінансавы рынак, прэм'ер Дзяржсавета адзначыў, што КНР сістэматычна прасоўвае ажыццяўленне разлікаў у юанях у трансгранічным гандлі, выкарыстанне юаня для трансгранічных інвестыцый і развіццё афшорных аперацый у юанях. Гэта не толькі стымулюе развіццё Кітая, але і адпавядае патрабаванням рэфармавання і развіцця сусветнай фінансавай сістэмы і сусветнага фінансавага рынку, а таксама з'яўляецца ўнёскам у справу забеспячэння стабільнасці сусветнай фінансавай сістэмы. --0—

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040