Цяньцзіньская група "Гаўбулі" у сераду абвясціла, што яна набыла пастаяннае права на выкарыстанне аўстралійскай маркі сетак кавярняў "Gloria Jean's Coffees" у Кітаі.
Спажывецкі рынак кавы ў Кітаі штогод расце прыкладна на 15 працэнтаў, што значна вышэй у параўнанні з паказчыкам на міжнародным рынку - 2 прац, сказаў прэзідэнт групы "Гаўбулі" Чжан Яньсэнь, падкрэсліўшы, што менавіта таму група вырашыла выйсці на кававы рынак.
Мяркуецца, што ў бліжэйшыя 5 гадоў "Гаўбулі" мае намер адкрыць 200 кавярань у краіне.
"Гаўбулі" у даслоўным перакладзе з кітайскай мовы азначае "сабака не зірне". Гэтая мучная закуска з прэснага цеста з начыннем са свініны, капустай і інш.
"Gloria Jean's Coffees" была заснавана Глорыяй Джын Квятко ў 1979 годзе ў ЗША, затым атрымала хуткае развіццё ў Аўстраліі. У цяперашні час яна з'яўляецца найбуйнейшай па велічыні сеткай кавярняў у Аўстраліі і адной з пяці найбуйнейшых кававых марак у свеце.
"Гаўбулі", якая мае 150-гадовую гісторыю, з'яўляецца адным з кітайскіх заслужаных брэндаў і ўключана ў нацыянальны рэестр нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У 2014 годзе аперацыйныя даходы групы склалі каля 1 млрд. юаняў / 1 дол ЗША = 6,1 юаня /. 0-